ПнВтСрЧтПтСбВс

Опрос

Вас устраивает информация на сайте?






Посмотреть результаты голосования









Белая Русь


19-10-2017, 15:00

Адзіны дзень беларускай мовы

19 кастрычніка ў 3 "Г" класе была праведзена гульня-падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь". Мэта мерапрыемства: стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, для фарміравання іх камунікатыўных уменняў і культуры маўлення, прывіваць цікавасць да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю, выхоўваць пачуцці патрыятызму, гонар за сваю Раздіму, свой народ.

У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі, працавалі з геаграфічнай картай Беларусі, разгадвалі крыжаванку, быў праведзены конкурс малюнкаў.


12-10-2017, 14:36

Адзіны дзень беларускай мовы

Каб актывізаваць цікавасць у вучняў да роднага слова, у беларускамоўны чацвер мы запрасілі ў госці старшыню Магілёўскага гарадскога аб'яднання таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова, які правёў для вучняў 7-9 класаў экскурсію "Магілёўшчына літаратурная". вучні дазналіся, дзе жыў і працаваў Аляксей Пысін, Васіль Матэвушаў. Атрымалі яшчэ адну магчымасць пачуць вершы, напісаныя імі, прачытаць выразна самім некаторыя з іх.

Вялікае ўражанне на падлеткаў аказаў аповед пра жыццё і творчасць Цішкі Гартнага. У маўклівай сумоце слухалі яны пра лёс гэтага неардынарнага чалавека.


28-09-2017, 11:36

Адзіны дзень беларускай мовы

28 верасня на базе школьнай бібліятэкі прайшоў тыдзень беларускай мовы для вучняў малодшага ўзросту “Прачытайце кнігу на беларускай мове”. Перш за ўсё ў зале бібліятэкі была аформлена выстава “Беларускія пісьменнікі дзецям”. На працягу дня бібліятэкары імкнуліся далучыць наведвальнікаў бібліятэкі да беларускай паэзіі і прозы, разам пачытаць і паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова са старонак кніг М.Чарняўскага, В.Гурскага, М.Зарэмбы, В.Гапеева , В.Праўдзіна , М.Місько, Л.Пранчанкi . Для гэтага былі праведзены гучныя чытання кніг М.Лынькова “Хата на калёсах”, Г.Марчука “Дзікая груша”, У.Лiпскага “Пралескі ў небе”, а потым іх обмеркаванне; таксама быў праведзен конкурс на лепшага чытальніка вершаў.

Як дапаўненне да мерапрыемства мы ўключылі спіс літаратуры беларускіх аўтараў на беларускай мове для вучняў малодшага школьнага ўзросту. З цікавымі вершамі і апавяданнямі В.Іпатавай , І.Галькевіча, А.Бадака чытачоў пазнаёміла гадзіна рэкламы “Увесь карагод часопісаў”, у час якой дзецям прапанавалася перагарнуць старонкі такіх вядомых выданняў, як часопісы “Бярозка”, “Вясёлка”, “Лесавік” і г.д. Сёлета мы будзем працягваць тыдзенi беларускай мовы.


21-09-2017, 14:45

Адзіны дзень беларускай мовы

21 верасня ў 3-В класе адбыўся конкурс "Па сукенцы бачаць, хто такі ідзе". Мэта мерапрыемства: развіваць памяць, звязкае маўленне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай, выхоўваць любоў і павагу да роднай краіны, пачуццё гонару за яе.

У час мерапрыемства вучні разгадвалі крыжаванні, загадкі, пелі песні. Усім было цікава і весела.


14-09-2017, 15:10

Адзіны дзень беларускай мовы

14 верасня пад кіраўніцтвам выхавальніка Храстоўскай Таццяны Іванаўны ў групе падоўжанага дня першых класаў прайшло мерапрыемства “Паводзіны ў грамадскіх месцах”.Занятак прайшоў у форме завочнага падарожжа з мэтай засвоіць правілы паводзін дзяцей у грамадскіх месцах.Вучні спыніліся на станцыях:”Школа”,”Магазін”,”Транспартныя сродкі”,”Тэатр”, “Прырода”.

Дзеці прымалі актыўны ўдзел і з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны. У ходзе мерапрыемства яны паўтарылі і замацавалі веды па правілах паводзін у грамадскіх месцах.


07-09-2017, 14:57

Адзіны дзень беларускай мовы

У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага Дню беларускага пісьменства, 7 верасня прайшла літаратурная гадзіна з паэткай Магілёўшчыны Таццянай Барысік. Падчас сустрэчы Таццяна Барысік распавяла пра сябе, пазнаёміла вучняў і настаўнікаў са сваімі творамі.

Дзякуючы такім сустрэчам, на якіх можна пачуць родную мову і па-за межамі ўрокаў, у вучняў прывіваецца цікавасць да беларускага слова.


15-06-2017, 13:45

Адзіны дзень беларускай мовы ў школьным лагеры

16 чэрвеня прайшоў конкурс малюнкаў “Зямля бацькоў – мая зямля”. Дзеці праявілі сваю назіральнасць, выдумку і кемлівасць.

У сваіх работах яны адлюстравалі непаўторныя краявіды роднай Магілёўшчыны. Гэта праца прынесла дзецям вялікае натхненне і задавальненне.


08-06-2017, 14:30

Адзіны дзень беларускай мовы ў школьным лагеры

8 чэрвеня ў школьным лагеры прайшоў конкурс чытачоў “Родная мовы пералівы”. Дзеці чыталі вершы, спявалі на роднай мове. Яны сур’ёзна і творча падыйшлі да гэтага мерапрыемства. Шмат увагі ўдзялілі падбору вершаў, іх зместу. Расказвалі пра аўтараў вершаў. Была аддадзена перавага вершам паэтаў-землякоў: Аркадзія Куляшова, Аляксея Пысіна.

Сваё выступленне дзеці аздобілі, апрануўшысь у нацыянальныя касцюмы. Мерапрыемства дзецям спадабалася і ўсе засталіся задаволены.


01-06-2017, 14:57

Адзіны дзень беларускай мовы

У пачатковай школе на мінулым тыдні з мэтай развіцця асобы навучэнцаў пачатковых класаў як грамадзян сваёй краіны адбыўся конкурс прэзентацый “З любоўю да роднага краю”. Кожны клас падрыхтаваў прэзентацыю ў выглядзе слайдаў, відэафільмаў.

Вучні мелі магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа па родным горадзе, пазнаёміцца з яго гісторыяй, старонкамі жыцця героў вайны, чыімі імёнамі названы вуліцы. Творчы падыход кожнага класа, змястоўнасць прапанаванага матэрыялу садзейнічалі не толькі павышэнню адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў, але і развіццю іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу.


25-05-2017, 15:05

Адзіны дзень беларускай мовы

Сёння ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня смерці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, якія не пакінулі абыякавымі ніводнага вучня школы.

Вучні 7-8-х класаў падрыхтавалі выставу газет, прысвечаных жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Любы жадаючы меў магчымасць яшчэ раз азнаёміцца са звесткамі з жыцця і творчасці паэта.

Вучні 5-6-х класаў удзельнічалі ў конкурсе выразнага чытання вершаў Максіма Багдановіча. Вельмі душэўна прайшоў гэты конкурс, дзеці пранікнёна, з пяшчотай і любоўю ў голасе змаглі перадаць пачуцці, якія ў іх выклікаў той ці іншы паэтычны твор Максіма Багдановіча. Кампетэнтнае журы выявіла пераможцаў і ўзнагародзіла іх дыпломамі.

Васьмікласнікі падрыхтавалі вусны часопіс “Так ярка пражыць- лепшай долі няма на зямлі”. Вучні чыталі вершы паэта, расказвалі пра яго жыццё, рабілі прэзентацыі, а таксама маглі ўявіць сябе ў якасці членаў аднаго з выдавецтваў: “Мастацкая літаратура”, “Універсітэцкае”, “Роднае слова”, “Каханне” і інш., выдаўшы напрыканцы мерапрыемства самаробленыя зборнікі найбольш палюбіўшыхся вершаў Максіма Багдановіча.

Старшакласнікі правялі круглы стол “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча”, куды былі запрошаны ўсе жадаючыя.

Зацікавіла вучняў і віртуальнае падарожжа “Пуцявінамі Максіма Багдановіча”, праведзенае настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Аўчыннікавай Л.В. Пяцікласнікі даведаліся аб усіх пуцявінах жыцця паэта, пазнаёмілся з сям’ёй М.Багдановіча, даведаліся аб паэце як аб чалавеку. Таксама на мерапрыемстве гучала шмат вершаў паэта, як у выкананні настаўніцы і вучняў, так і ў выкананні беларускіх артыстаў і спевакоў (была магчымасць праслухоўвання запісаў).

У мінулым месяцы вучні малодшых класаў наведалі музей М.Багдановіча ў Мінску. Гэтае падарожжа ім вельмі спадабалася і надоўга запомніцца.

Сённяшнія мерапрыемствы дапамаглі вучням яшчэ раз пераканацца ў тым, што Максім Багдановіч- сапраўдны сын Беларусі, яго творы жывуць і ў нашы дні.


18-05-2017, 13:45

Адзіны дзень беларускай мовы

18 мая ў чытальнай зале школьнай бібліятэкі адбылося мерапрыемства “Усе мы разам ляцім да зорак”, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Раісы Баравіковай, на якім вучні даведаліся пра асобу Раісы Баравіковай, пазнаёміліся з яе творчасцю.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Фантастычны свет казак Баравіковай”. Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з рознымі кнігамі пісьменніцы, але найбольшую цікавасць выклікала кніга “Казкі астранаўта”. Гэты твор напісаны ад імя астранаўта – беларуса.

Разам з героямі кнігі вучні пабывалі не толькі на іншых планетах і зорках, але і пераносіліся ў самыя розныя эпохі. На мерапрыемстве таксама былі прадстаўлены новыя зборнікі вершаў Раісы Баравіковай “Рамонкавы бераг”, “Слухаю сэрца” і іншыя.

У заключэнні дзеці малявалі малюнкі да казак, удзельнічалі ў фантастычнай віктарыне. Космас у Р.Баравіковай - гэта сусветны парадак, сусветнае цэлае, бо ў ім пануюць гармонія і прыгажосць.

Чытайце казкі Раісы Баравіковай!


11-05-2017, 14:04

Адзіны дзень беларускай мовы

У групе падоўжанага дня пад кіраўніцтвам выхавальніка Радзьковай Ірыны Іванаўны прайшло цікавае мерапрыемства, на якім вучні першых класаў атрымалі звесткі пра нацыянальныя адметнасці беларускай культуры і побыту, змаглі далучыцца да нацыянальных культурных традыцый падчас інсцэніроўкі казкі “Рэпка”, разгадвання загадак, слухання народных песень, вясёлых гульняў, калектыўнай працы над стварэннем аблічча родных мясцін. Створаная Ірынай Іванаўнай творчая атмасфера на занятку садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай мовы, развіцця станоўчай матывацыі навучэння.


04-05-2017, 12:25

Адзіны дзень беларускай мовы

Сёння ў нашай школе адбылася сустрэча вучняў 7-9 класаў з грамадскім дзеячам, паэтам, перакладчыкам Міхасём Булавацкім.

Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу, які дапамог высветліць праблемы, што ўзнікаюць на шляху распаўсюджвання беларускай мовы ў грамадстве.

Жывая цікавасць з боку навучэнцаў да роднай мовы, да праблемы яе захавання дае падставы верыць у тое, што наша мова не згіне, не прападзе бясследна, тым больш, што “беларускія чацвяргі” спрыяюць яе распаўсюджванню і дапамагаюць дзецям зразумець сябе беларусамі!

У 4 "Б" класе прайшло мерапрыемства "Гаворкія словы", на якім вучні пазнаёміліся з некаторымі асаблівасцямі ўтварэння моўных адзінак. Пасля праведзенага мерапрыемства ў дзяцей узнакла жаданне як мага больш даведацца пра ўтварэнне слоў беларускай мовы.

У ГПД першых класаў прайшоў турнір "Знаўцы роднай мовы". Дзеці расказвалі вершы на роднай мове, разгадвалі крыксаванку, складалі беларускія прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з беларускімі гульнямі "Адгадай, чый галасок", "Пярсцёнак". Мерапрыемства дзецям спадабалася і ўсе засталіся задаволены.


27-04-2017, 13:30

Адзіны дзень беларускай мовы

Кніга — радасць для кожнага чалавека. Той, хто чытаў яе, становіцца разумным і мудрым, шмат аб чым ведае, і жыццё яго робіцца цікавым і змястоўным.

27 красавіка ў межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” для вучняў 5 класаў прайшоў вусны часопіс “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, які пазнаёміў прысутных не толькі з песнярамі беларускай літаратуры, Я. Купалам і Я. Коласам, але і з творчасцю сучасных пісьменнікаў.

На працягу мерапрыемства гучалі цудоўныя вершы, загадкі, казкі. І мы спадзяёмся, што пасля нашай сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі будуць з задавальненнем чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

Таксама сярод вучняў 2 "В" і 2 "Г" класаў была праведзена гульня-падарожжа "Зямля пад белымі крыламі". У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі веды пра Беларусь, яе прыроду і гісторыю. У час падарожжа вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі, выконвалі розныя творчыя заданні. Была падрыхтавана выстава малюнкаў аб Радзіме.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю творчага мыслення і маўлення, выхаванню нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.


20-04-2017, 13:15

Адзіны дзень беларускай мовы

20 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для вучняў 7-х класаў “Нябесная заступніца Беларусі –Еўфрасіння”.

Усем навучэнцам яшчэ з пачатковай школы вядома, што Еўфрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 г. у Полацку ў князеўскай сям'і. Яе бацькам быў малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў-Георгі. Усяславава ўнучка з ранніх гадоў уражвала ўсіх сваёй прыгажосцю і здольнасцямі да навукі. У тым часе дзяцінства было кароткае: у дванаццаць гадоў князёўна ўжо лічылася нявестай. Бацькі збіраліся аддаць Прадславу замуж за каго-небудзь з князевічаў, якія прысылалі ў Полацак сватоў, але яна абрала іншы шлях. Прадслава прыйшла ў манастыр і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню.

"Святым духам напоўніўся розум яе,- апавядае "Жыццяпіс Еўфрасінні Полацкай" , напісаны яе сучаснікам, - і сказала сабе "Што ж паспелі роды нашы, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула слава іхняя, быццам прах... Затое жанчыны, што мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды – тых памятаюць на зямлі...".

Гульня “Нябесная заступніца Беларусі –Еўфрасіння” была накіравана на тое, каб праверыць, пашырыць і ўзбагаціць веды вучняў пра славутую асветніцу. Мерапрыемства праходзіла ў пяць тураў. Вучні па чарзе адказвалі на праанаваныя пытанні, расстаўлялі падзеі ў храналагічным парадку, складалі словы з літар, пазнавалі герояў па апісаннях, даведаліся пра славуты Крыж Еўфрасінні Полацкай.

Вучням было цікава ўдзельнічаць у гэтай гульні, таму што яны ўжо многа ведалі пра Еўфрасінню Полацкую з вучэбных заняткаў, а з сённяшняга мерапрыемства даведаліся яшчэ болей пра юнацкія гады асветніцы.

У канцы мерапрыемства пераможцаў чакаў галоўны прыз гульні - кніга А.Марціновіч “Святая Еўфрасіння”.

У школьнай библіятэцы таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Негасімая лампада духоўнасці”, на якой былі прадстаўлены кнігі і ілюстрацыі з выявай Еўфрасінні Полацкай.


13-04-2017, 14:43

Адзіны дзень беларускай мовы

З мэтай развіцця асобы навучэнцаў пачатковых класаў як грамадзян сваёй краіны, фарміравання ў вучняў асабасна значымых матываў вывучэння беларускай мовы праз усведамленне яе побытавай прыстасаванасці і нацыянальна – культурнай значнасці сярод навучэнцаў І- ІV класаў прайшоў конкурс- выстава “Скарбы роднага краю”. Кожны клас падрыхтаваў выставу вырабаў, прадметаў беларускага побыту, рамёстваў, рукадзелля майстроў, а таксама зробленых самімі дзецьмі і іх бацькамі: саломапляценне (карабы, кашы, шкатулкі, брылі, фігуркі жывёл іптушак); ганчарныя вырабы (гаршкі, міскі, гарлачы, талеркі); бандарныя вырабы (конаўка, кадзь, дзяжа); рознага віду вышыванкі.

На конкурсе гучалі вершы, загадкі, песні. Вельмі цікава прайшло прадстаўленне страў нацыянальнай кухні, у час якога ўсе жадаючыя змаглі пачаставаць іх на смак.

Конкурс - выстава прайшоў радасна, вясёла, выклікаў шмат станоўчых эмоцый, што дае магчымасць кожнаму вучню адчуць сваё адзінства з класам, школай, горадам, краінай. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.


06-04-2017, 15:00

Адзіны дзень беларускай мовы

У адзіны дзень беларускага маўлення вучні 7-х і 8-х класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Чацвёрты лішні”, падчас каторага спрабавалі вызначыць самага эрудыраванага, начытанага, кемлівага вучня.

Конкурсная праграма пашырыла кругагляд навучзнцаў, узбагаціла іх слоўнікавы запас, спрыяла выхаванню пачуцця ўласнай годнасці і гонару за Беларусь і яе славутых сыноў.


23-03-2017, 14:48

Адзіны дзень беларускай мовы

23 сакавіка ў 1 «Б» класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Зараўчацкая Вольгі Пятроўны цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства «Падарожжа па роднай краіне”, падчас якога першакласнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй сваёй краіны, але змаглі праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя якасці.

Асабліва спададбаліся дзецям конкурсы “Вандруем па гарадах Беларусі”, “Адгадай назвы рэк, гарадоў” і “Зрабі малюнак па апісанні”.


16-03-2017, 11:25

Адзіны дзень беларускай мовы

Вяртанне цікавасці грамадства да кнігі, да чытання – тэма, актуальная ва ўсім свеце. Кніга як захавальніца не проста інфармацыі, а і жывой энергетыкі яе стваральнікаў, відаць, была і застаецца магутнейшым інструментам на шляху да спазнання чалавекам самога сябе і свету.

Калі ж гаварыць пра захаванне цікавасці да беларускай кнігі, то тут роля і адказнасць кожнага з нас павялічваецца.

У фондах нашай бібліятэкі ёсць кнігі беларускіх паэтаў і праізаікаў, да якіх нам хочацца далучыць наведвальнікаў бібліятэкі, разам пачытаць і паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова! Паказаць кніжны фонд па гэтай тэме дапамагаюць кніжныя выставы, рэкамендацыйныя спісы літаратуры, агляды, акцыі і правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Адно з іх прайшло ў гэты чацвер 16 сакавіка для вучняў 8 “В” класа ў форме віртуальнага падарожжа “Як да нас дайшла кніга”, дзе ярка і наглядна вучням распавядалася пра гістарычны шлях, які прайшла кніга. У канцы мерапрыемства дзеці разгадвалі крыжаванку і адказвалі на пытанні. Вучні паказалі, што яны былі ўважлівыя ў час нашага віртуальнага падарожжа.


09-03-2017, 15:07

Адзіны дзень беларускай мовы

У гэты чацвер у нашай школе адбыўся конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікі паспрабавалі свае сілы ў якасці артыстаў, грымёраў, мастакоў па касцюмах. Не менш задавальнення атрымалі і гледачы, якія падтрымлівалі прадстаўнікоў ад свайго класа.

Мерапрыемства паказала, што вучні нашай школы вельмі артыстычныя, знаходлівыя, крэатыўныя!


02-03-2017, 13:45

Адзіны дзень беларускай мовы

Сёння вучні нашай школы канчаткова развіталіся з зімой, арганізаваўшы завяршэнне масленічнага тыдня шыкоўным застоллем з захаваннем народных традыцый.

Вясну віталі народнымі песнямі, а для самых цікаўных і дапытлівых былі прапанаваны народныя загадкі, пацешкі, прыказкі і прымаўкі.


23-02-2017, 14:30

Свята “Гуканне вясны”

Ці дазволіце, добрыя людзі,
Вясну клікаць,
Зіму праважаць, лета дажыдаць?

Красна сонца, ясен свет,
Угрэй, упар зямлю,
Распусці зялёную траву.

Вылеці, пчолка ярая,
Вынесі залатыя ключыкі,
Замкні халодную зіманьку,
Адамкні цёплае лецейка.

Гэй, рабяты, выходзьце,
Будзем славу Сонцу спяваць
Ды Вясну клікаць!

Сёння ў нашай школе праводзілася свята “Гуканне вясны”. Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Гэты беларускі звычай- адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ладзіцца народнае свята “Гуканне вясны”. Арганізавалі яго вучні 6-х класаў разам са сваімі настаўнікамі.

Ва ўсіх гледачоў была магчымасць далучыцца да набыткаў народнай творчасці: гучалі беларускія народныя песні, вадзіліся харагоды, удзельнікі свята гукалі вясну, прасілі яе хутчэй прыйсці, радаваліся першаму вясноваму сонцу і праганялі зіму.

Добры настрой і задавальненне падаравалі ўдзельнікі свята ўсім прысутным.


16-02-2017, 14:15

Прэзентацыя зборніка У.М.Завальнюк “Слоўнік сучаснай беларускай мовы”

16 лютага ў межах адзінага дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка У.М.Завальнюк “Слоўнік сучаснай беларускай мовы”. Гэты слоўнік прызначаны для школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і ўсіх, хто дбае пра чысціню і выразнасць роднай мовы.

Слоўнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прынятым Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года.

Вучні яшчэ раз успомнілі правілы арфаграфіі і пунктуацыі, пагарталі старонкі слоўніка, даведаліся, што ў даведніку падаюцца некаторыя словы размоўнага стылю, пэўная колькасць слоў устарэлых і рэгіянальных, якія пашыраны ў мове беларускай мастацкай і навукова- папулярнай літаратуры.

Адлюстраваны ў слоўніку магчымыя варыянты слоў з рознымі націскамі, у асноўным гэта дзеепрыметнікі (напластованы і напластаваны, абломаны і абламаны, абмотаны і абматаны і інш.).

Да слоў падаюцца розныя паметы: акцэнталагічныя, стылістычныя, арфаэпічныя, лексічныя і граматычныя.

У канцы кнігі прапануюцца дадаткі. Першы з іх – спіс уласных імен, якія ўжываюцца ў Новым Запавеце Бібліі. У ім зроблены пэўныя ўдакладненні ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У другім дадатку прыводзяцца словы і звароты ветлівасці.

Аўтары з удзячнасцю прымуць заўвагі і парады, накіраваныя на паляпшэнне зместу гэтага выдання.

“Слоўнік сучаснай беларускай мовы” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, запяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.


09-02-2017, 13:45

Адзіны дзень беларускай мовы

Чарговы чацвер, прысвечаны адзінаму дню беларускага маўлення, прайшоў у нашай школе весела і цікава.

У школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыіі “Беларускі народны каляндар. Зіма”, была арганізавана кніжная выстава для вучняў малодшых класаў, на якой прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў.

А вучні 7 “Б” класа падзяліліся ўражаннямі аб прачытаных творах Васіля Быкава падчас адбыўшагася вуснага часопісу “Па старонках кніг Васіля Быкава”, падрыхтаванага настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аўчыннікавай Л.В.

Да гэтага меропрыемства хлопчыкі і дзяўчаты падрыхтавалі прэзентацыі, малюнкі, прынеслі кнігі пісьменніка.

Васіль Быкаў быў адным з тых таленавітых прадстаўнікоў нашай культуры, хто ў сваёй творчасці найбольш поўна ўвасобіў духоўнае высакародства беларуса, яго мужнасць і нацыянальны характар. Багатая, непаўторная ў сваей велічы і красе быкаўская спадчына – гонар усяго беларускага народа.

Мерапрыемства прайшло цікава, яно паказала, што ў дзяцей ёсць жаданне зноў адкрываць і чытаць кнігі Васіля Быкава.


02-02-2017, 17:30

Адзіны дзень беларускай мовы

Сёння ў нашай школе прайшлi заняткi аб’яднання па iнтарэсах "Спадчына" ў этнаграфiчным кутку "Беларуская хатка". Вучнi знаёмiлiся з культурай i побытам беларускай вёскi мiнулага стагоддзя.


27-01-2017, 14:20

З любоўю да роднага краю!

26 студзеня 2017 года ў актавай зале адбыўся школьны конкурс чытачоў “З любоўю да роднага краю!” сярод вучняў 1-4 класаў.

Кожны глядач меў магчымасць прагаласаваць за ўпадабанага ўдзельніка.

На падставе рашэння журы з улікам галасоў гледачоў пераможцамі сталі:
Іванова Аліна -3 “А”;
Азаркоў Кірыл, 1 “В”;
Севярынцава Вераніка, 4 “В”;
Клімовіч Іван, 2 “Б”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі на ўрачыстай лінейцы 27 студзеня.


19-01-2017, 15:50

Адзіны дзень беларускай мовы

19 студзеня на базе школьнай бібліятэкі адбылося мерапрыемства завочнага падарожжа “Шляхамі Скарыны” каля кніжнай паліцы “Слава кнізе беларускай,” прысвечанае 500 – годдзю беларускаму кнігадрукаванню. Вучні пазнаёміліся з кароткім аглядам некаторых кніг з гэтай выставы: 1.“Сыны Айчыны” Г. Скобелева , 2.“Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. А. Клышкі і інш.

У ходзе мерапрыемства быў праведзены бліц–турнір “Летапіс слова беларускага”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем адказвалі на пытанні, дзяліліся ўражанямі ад пачутага. На памяць вучні атрымалі пералік кніг, прысвечаных гэтай тэме.